Выпадак апісала брэсцкая міліцыя.

Жыхар пасёлка Ленінскі прыехаў у Жабінку па прадукты. Перад уваходам у краму мужчына зняў буйную суму грошай у банкамаце. Не знайшоўшы неабходныя тавары, ён купіў марозіва і адправіўся ў банк. Ужо там пацярпелы выявіў, што кашалёк пакінуў у краме. Вярнуўшыся, пакупнік звярнуўся з пытаннем да касіра, але той адказаў, што кашалёк на прылаўку ніхто не забываў.

Мужчына напісаў заяву ў Жабінкаўскі РАУС. Супрацоўнік крымінальнага вышуку неадкладна накіраваўся ў краму, дзе вывучыў запісы з камер відэаназірання. Аператыўнік ўбачыў, хто прысвоіў сабе кашалёк, прасачыў яго шлях і ў складзе следча-аператыўнай групы прыехаў да яго дадому ў вёску Сакі, дзе праваахоўнікі і знайшлі скрадзены кашалёк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0