З 14.30 магчыма будзе абмежаваны рух на скрыжаванні вуліц Чыгуначная — Сямашка — Алібегава ў Мінску, паведамляе тэлеграм-канал ДАІ. Гэта звязана з правядзеннем Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта следчага эксперыменту.
ДАІ просіць кіроўцаў улічваць гэта, выбіраючы маршрут.