Інцыдэнт адбыўся ў аўторак раніцай, 15 кастрычніка, на станцыі метрапалітэна Пуэйрэдон. На кадрах бачна, як мужчына, што абапіраўся на слуп, губляе прытомнасць і падае на людзей. У наступную секунду з перона падае жанчына, у той час як да станцыі імкліва пад'язджае цягнік.

Відавочцы падбеглі да краю платформы і пачалі падаваць машыністу знакі, размахваючы рукамі і сумкамі. Як толькі цягнік спыніўся за некалькі сантыметраў ад пасажыркі, людзі саскочылі на рэйкі і паднялі пацярпелую. Неўзабаве на станцыю прыбылі паліцэйскія і медработнікі і аказалі аргенцінцы неабходную дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0