Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што курс дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі нязменны: у краіне дзейнічае прынцып пераемнасці пакаленняў, захавання лепшых дасягненняў мінулага.

«Амаль трэць нашых грамадзян — каля 3 млн чалавек — нарадзіліся ў суверэннай Беларусі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія ўспрымаюць рэчаіснасць ўжо з пункту гледжання жыхароў самастойнай еўрапейскай дзяржавы, — сказаў ён. — І прыйшоў час актыўна ўключаць гэтых маладых людзей ў палітычнае жыццё краіны. Фарміраваць дзяржаўнае мысленне ў тых, хто ідзе за імі. Будаваць дыялог пакаленняў на аснове ўзаемнага даверу і павагі. дыялог, у якім вопыт і інавацыі, мудрасць і рашучасць, асцярожнасць і смеласць знаходзяцца ў гармоніі і згодзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0