18.10.2019 / 12:46

«Настаўнік з вучнем сядзіць нага за нагу і курыць» — Лукашэнка зноў раскрытыкаваў сітуацыю ў школах 11

 Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання зноў раскрытыкаваў сітуацыю ў школах, піша БелТА.

«У школе павінен быць парадак. Узгадайце тыя часы, калі жудасна было ўявіць, што цябе выключаць са школы. А зараз што? Гэтага нават няма. Сёння настаўнік з вучнем сядзіць нагу за нагу і курыць. І распавядаюць — сорамна нават казаць. Вось у што мы ператвараем школу», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні слухачоў акадэміі.

На думку кіраўніка краіны, школа — гэта асаблівае месца ў жыцці чалавека. «Гэта храм, гэта больш чым царква. Ты прыйшоў туды атрымаць веды. Школа — гэта аснова асноў. Таму глядзіце, каб быў парадак, гэта таксама адно з галоўных пытанняў», — падкрэсліў Лукашэнка.

NN.by

1
Генэрал Голад / Адказаць
18.10.2019 / 13:09
Навошта нам школа, у якой на ўроках гісторыі не вучаць таму, што Скарына вучыўся ў Пецярбургу, а па літаратуры не задаюць вершы Васіля Быкава?! Га?!
0
Цетка Алена / Адказаць
18.10.2019 / 13:16
Зрабiце як небудзь так , каб адукацыя была сапраудным сацыяльным лiфтам . I яшчэ зрабiце , каб на настаунiка нiхто не глядзеу , як на лузера (гэта я пра зарплату) цi на прыслугу (гэта я пра выбары)
1
вусцішны троль / Адказаць
18.10.2019 / 13:19
А калі ўжо камуніст Карпенка пойдзе “курыць” прэч з міністэрства адукацыі?!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру