18.10.2019 / 13:02

Лукашэнка: З ЕАЭС сыходзіць не будзем. Змагацца будзем 7

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначае, што ў Еўразійскім эканамічным саюзе пакуль не ўдалося пераадолець многія бар'еры на шляху гандлёвага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, перадае БЕЛТА.

«Маса супярэчнасцяў, якія знаходзяцца па-за кадрам. Мы так і не пераадолелі бар'еры, якія павінны былі пераадолець, ствараючы ЕАЭС. З ЕАЭС сыходзіць не будзем. Змагацца будзем. Нікуды ад гэтага не дзенешся», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

0
Мордехай В. / Адказаць
18.10.2019 / 13:21
Зацяты змагар.

Югурта 20 год тое братаўся, тое змагаўся з рымлянамi. Калi Марый яго ўзяў у палон, цара павялi па Рыму сярод пленнiкаў ды скарбу з Нумiдыi. На Югурце было царскае адзенне ды золата. На пацеху рымскаму народу яго раздзелi, а залатыя  завушнiцы выдралi з крывёю.
Потым цiхенька забiлi ў турме. Нумiдыя стала часткаю правiнцыi Афрыка.
0
Павел Ас / Адказаць
18.10.2019 / 13:32
Навошта змагацца з паветранымі млынамі??? Ісці трэба туды, дзе з табой будуць лічыцца, а не аддаваць загады.
4
шлёма / Адказаць
18.10.2019 / 13:59
Ну а как победить?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру