22 лютага сканчаецца прыём рэзюмэ на вакансію дазорцы аўстралійскай выспы Гамільтан, з заробкам 150 тыс. даляраў за шэсць месяцаў.

Паводле словаў міністра турызму штата Квінсленд Дэслі Бойл, ужо пададзена больш за 15 тыс. відэазаявак.

Як мы ўжо пісалі, для выканання найлепшай на свеце працы на выспе Гамільтан (паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Аўстраліі), не патрабуецца чагосьці звышнатуральнага – дастаткова жадання плаваць, займацца дайвінгам і хадзіць пад ветразем.

Шчасліўчыку даецца заробак 150 тыс. аўстралійскіх даляраў (100 тыс. амерыканскіх) за шэсць месяцаў. Таксама прапануецца бясплатнае пражыванне на шыкоўнай віле з басейнам.

Галоўныя абавязкі дазорцы: карміць рыбаў ды збіраць пошту.

Апроч таго яму давядзецца весці відэа-дзённік, рабіць фатаздымкі і пакідаць запісы ў інтэрнет-блогу для прыцягнення турыстаў.

Выспа Гамільтан – гэта блакітнае неба ледзь не 365 дзён у год, вада і чысты пясок.

22 лютага прыём заявак сканчаецца, да 2 сакавіка будзе складзены шорт-ліст з 50 кандыдатаў, а 24 сакавіка – выбраны адзін шчасліўчык. Някепскі падарунак да Дня Волі, калі пераможа беларус :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0