18.10.2019 / 17:58

«Беларус па нараджэнні, каталонец па перакананнях». Беларус з Барселоны бярэ ўдзел у руху за незалежнасць Каталоніі 6

Каталонцы працягваюць упарта дабівацца незалежнасці. Пратэсты ахапілі ўсю гэтую краіну. Вось што пра гэта піша беларус Павел Кірылёнак, які жыве ў Барселоне і падтрымлівае каталонскі незалежніцкі рух. «Беларус па нараджэнні, чэх па пашпарце, каталонец па перакананнях», — так ён прэзентуе сябе ў фэйсбуку.

Павел Кірылёнак задаецца пытаннем, колькі часу спатрэбіцца Мадрыду, каб зразумець, што пратэсты на гэты раз сур'ёзныя, што пратэстная хваля не сыдзе так хутка і так проста. 

Яшчэ Паўлу кінулася ў вочы, што на пратэстах надзвычай шмат маладых дзяўчат: «Наогул, учора быў проста здзіўлены колькасцю далікатных юных паннаў ва ўзросце 16—20 гадоў, якія ў масках і балаклавах будавалі барыкады і бегалі ад паліцыі. Ледзь не галоўная рухаючая сіла пратэстаў!»

Чытайце іншае меркаванне: «Паляць машыны і шкодзяць Барселоне» — беларуска, якая жыве ў Каталоніі, распавяла пра пратэсты

Спадар Кірылёнак нават параўноўвае маршы людзей на аўтастрадах з вядомым паходам якуцкага шамана ў Маскву. Параўнайце і вы: 

«Каталонскі радыкальны пратэст проста цяпер.

Моладзь, калі не сказаць — дзеткі (шмат каму па 16—17 гадоў на выгляд), у колькасці пары дзясяткаў тысяч чалавек гуляюць у мячыкі і спяваюць песенькі.

Па перыметры яны акружаны сотняй фургонаў з паліцыяй, зверху вісяць паліцэйскія верталёты.

Поўны сюррэалізм», — так апісаў Павел тое, што адбываецца на відэа: 

У спробах патлумачыць прычыны пратэсту беларус прыводзіць лічбы грамадскага апытання: паводле іх, 80% каталонцаў лічаць, што рэгіён мае патрэбу ў большай ступені самастойнасці, чым мае цяпер — няхай гэта будзе незалежная дзяржава, суб'ект федэрацыі або проста больш шырокая ступень аўтаноміі ў складзе Іспаніі, 79% каталонцаў падтрымліваюць правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі, 15% — супраць рэферэндуму».

А яшчэ Павел Кірылёнак працуе ў сферы турыстычнага бізнэсу і сакавіта апісвае каталонскую культуру, прыроду і кухню. У ціхія дні.

NN.by

10
mannen / Адказаць
19.10.2019 / 14:38
Подростки 16-20 лет редко вникают в детали, героическую лапшу им вешать на уши дело нехитрое, тем более если за это как бы ничего и не будет. 
Смешно в последнем видео о "брутальнейшей полицейской акции" :)
Давно наверное из РБ уехал.
2
Guardanar / Адказаць
19.10.2019 / 19:21
Гіспанская паліцыя гэта анелы з белымі крыламі ў параўнаньні з беларускай міліцыяй. НН , варта пісаць ураджэнец Беларусі, або выхадзец з Беларусі, бо беларус, які кажа на расейскай  мове, не успрымаецца як беларус, гэта рэжа вока і слых.  За межамі РБ беларусамі застаюцца толькі тыя , хто захоўвае мову, астатнія хутка інтэгруюцца ў мясцовых.
8
Па-коласаўску мудры / Адказаць
19.10.2019 / 19:44
Не ўвязваўся б ты, хлопча, у сепаратысцкія закалоты ў чужой краіне.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру