18.10.2019 / 18:43

Стала вядома, колькі кандыдатаў пойдзе на выбары ад палітычных партый 2

У Беларусі зарэгістраваны 560 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 367 з іх, або 65,5 працэнта ад агульнай колькасці, з'яўляюцца членамі палітычных партый, паведамляе БелТА.

Алег Гайдукевіч.

Больш за ўсё сярод кандыдатаў у дэпутаты прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 98 чалавек, або 17,5 працэнта ад агульнай колькасці. Далей ідуць КПБ і Аб'яднаная грамадзянская партыя. Камуністаў сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат 57 (10,2 працэнта), прадстаўнікоў АГП — 47 (8,4 працэнта).

Пры гэтым партыйным вылучэннем скарысталася 357 зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, або 50,8 працэнта ад іх агульнай колькасці.

Сярод тых, хто прайшоў рэгістрацыю, 197 чалавек (28 працэнтаў) вылучаліся шляхам збору подпісаў, 123 (17,5 працэнта) — ад працоўных калектываў.

Жанчын сярод зарэгістраваных прэтэндэнтаў на дэпутацкія партфелі 27 працэнтаў, маладых людзей да 30 гадоў — 9,5 працэнта, дэпутатаў дзеючага склікання — 5,7 працэнта, дэпутатаў мясцовых Саветаў — 11,8 працэнта.

Што да прафесійнай дзейнасці кандыдатаў, то занятых у прамысловасці, будаўніцтве, сферы транспарту сярод іх 17,1 працэнта, прадстаўнікоў навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту — 15,9 працэнта, дзяржслужачых — 11,6 працэнта, прадпрымальнікаў — 9,1 працэнта.

Усяго ў Беларусі кандыдатамі ў дэпутаты вылучалася 703 чалавекі, адмову ў рэгістрацыі атрымаў 131 прэтэндэнт на месца ў парламенце.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.

2
вусцішны троль / Адказаць
18.10.2019 / 21:58
Пры партыйнай сістэме склад палаткі будзе выглядаць як у дума ў Расеі. 65% для белай русі, 15% для камуняк, 10% лдп, і яшчэ 10% розным прыкарытным партыям.
0
счётчик Гейгера / Адказаць
18.10.2019 / 22:22
адмову ў рэгістрацыі атрымаў 131 прэтэндэнт на месца ў парламенце.
https://nn.by/?c=ar&i=239547

Те, кто могли бы что-то изменть в белорусском  политическом "дурдоме"...
Больше всего диктаторы бояться перемен и свободы, ну честных, прозрачных и свободных Выборов , конечно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру