18.10.2019 / 20:56

Двое братоў падпалілі сена каля хаты — чатырохгадовы хлопчык загінуў

У Дрыбінскім раёне падчас узгарання двух рулонаў саломы загінула дзіця, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле следства, сёння каля 14.00 у двары прыватнага дома ў вёсцы Чэрнеўка адбылося ўзгаранне двух рулонаў саломы.

Двое братоў, чатырох і пяці гадоў, гулялі ў двары паміж рулонамі з запалкамі, у выніку чаго салома загарэлася. Старэйшы хлопчык прыбег у хату да маці і расказаў пра ўсё. Калі пажар пачалі тушыць, у саломе знайшлі цела чатырохгадовага хлопчыка.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру