18.10.2019 / 21:56

У Касцюковіцкім раёне ў лесе знайшлі жанчыну, якая знікла 5 дзён таму 1

У Касцюковіцкім раёне знайшлі жанчыну, якая загубілася ў лесе 12 кастрычніка, паведамляе міліцыя.

53-гадовую жыхарку вёскі Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна знайшлі 17 кастрычніка ў лясным масіве паблізу вёскі Зарэчча. Яна была прытомная, але без сіл. Лекары, адзначыўшы, што з ёй усё ў парадку, адпусцілі дадому.

У суботу яна дапамагала аднавяскоўцам у нарыхтоўцы сена. Вечарам па дарозе дадому жанчына ў нейкі момант знікла з вачэй. Знаёмыя паспрабавалі яе знайсці, аднак самастойныя пошукі выніку не прынеслі, і яны паведамілі ў міліцыю. Зніклую шукалі супрацоўнікі РАУС, ратавальнікі і работнікі лясгаса.

NN.by

7
Адыкватник) / Адказаць
18.10.2019 / 23:40
а што за сена у кастрычнику????.................
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру