18.10.2019 / 23:15

Пратэсты ў Барселоне: жорсткія сутыкненні і паўмільёна дэманстрантаў 5

На пяты дзень пратэстаў у Барселоне пратэстоўцы зноў сышліся ў жорсткіх сутычках з праваахоўнікамі.

Беспарадкі пачаліся паралельна з маштабнай дэманстрацыяй супраць арышту лідараў каталонскіх сепаратыстаў, якая, паводле афіцыйных звестак, сабрала паўмільёна чалавек.

У адрозненне ад папярэдніх дзён, сутыкненні пачаліся яшчэ ўдзень.

Некалькі сотняў маладых людзей, хаваючы свае твары, заблакавалі шырокі бульвар у цэнтры горада каля штаб-кватэры паліцыі. Яны ўсталявалі смеццевыя кантэйнеры на вуліцы перад мяжой праваахоўнікаў і падпалілі іх.

Пратэстоўцы кідалі банкі, камяні і яйкі ў паліцэйскіх.

З-за пратэстаў у Барселоне нават часова закрылі сусветна вядомы храм Саграда-Фамілія.

NN.by

13
american / Адказаць
19.10.2019 / 02:04
Свободу каталонцам , а ЕГУшники-либералы ? Пора просить Америку ввести войска для поддержки Каталонской республики ?    
16
Кабачок / Адказаць
19.10.2019 / 11:48
ЕС уже осудило это или только задержания в России осуждать приказали?
3
меркаванне / Адказаць
19.10.2019 / 13:33
Кабачок, на палітінфармацыі раніцай табе не паведаміў палітрук? То чакай калі, Саня ў целеку ўсё разложыць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру