18.10.2019 / 23:53

Жыхарка Мазыра разгледзела праз акно пісталет у багажніку машыны і выклікала міліцыю 3

Жыхарка Мазыра, убачыўшы ў багажніку BMW пісталет, выклікала міліцыю.

Раніцай 18 кастрычніка ў Мазырскую міліцыю паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі. Яна распавяла, што знаходзілася дома, выглянула ў акно і ўбачыла, як малады чалавек адкрыў багажнік машыны BMW. Унутры ляжаў прадмет, падобны на пісталет.

Міліцыянеры спынілі машыну. За рулём знаходзіўся 25-гадовы жыхар Мазыра. Ён распавёў, што ў багажніку сапраўды ляжыць пнеўматычны пісталет, які застаўся ад нябожчыка-брата. Мазырскі РАУС праводзіць праверку па гэтым факце.

2
Inger / Адказаць
19.10.2019 / 07:14
B.dziciel'naja...
11
Пануры / Адказаць
19.10.2019 / 10:12
Добра, што я пятрушку важу у цалафанавых пакетах  Еураопт, а то чорт ведае што можна чакаць ад такiх суседзяу.
0
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
20.10.2019 / 18:11
Прапраўнучка НКВД зiста?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру