19.10.2019 / 09:48

Пратэсты ў Каталоніі: 31 затрыманы, 89 пацярпелых

Мінімум 89 чалавек пацярпелі падчас масавых акцый пратэсту ў Каталоніі, з іх 60 атрымалі траўмы ў Барселоне, піша El Pais.

Сямёра пацярпелых — паліцэйскія.

У паліцыі заявілі аб 31 затрыманым.

Да вечара 18 кастрычніка ў пратэстнай акцыі ў каталонскай Барселоне ўзялі ўдзел 525 тысяч чалавек.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру