19.10.2019 / 16:49

«На выборы идем не для пиара, а чтобы голос молодежи был услышан», — кандидаты провели пресс-конференцию в баре 11

Прадстаўнікі «Моладзевага блёку» Ігар Брэк, Стас Шашок, Радзівон Чорны, Аляксей Лазараў, Даніла Лаўрэцкі (сядзяць за сталом, зьлева направа)

Прадстаўнікі «Моладзевага блёку» Ігар Брэк, Стас Шашок, Радзівон Чорны, Аляксей Лазараў, Даніла Лаўрэцкі (сядзяць за сталом, зьлева направа).

«Моладзевы блёк» прэзэнтаваў свае законапраекты пра адтэрміноўкі ў войска, адмену прымусовага разьмеркаваньня і рэформу «наркатычнага» 328-га артыкула Крымінальнага кодэксу. У моладзі ёсьць яшчэ тры бонусныя тэмы, але якія — пакуль таямніца, піша Радыё Свабода.

На пачатку кастрычніка актывісты Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, ініцыятываў «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогеры стварылі аб’яднаньне «Моладзевы блёк», каб удзельнічаць у выбарах. Вылучылі 8 кандыдатаў у дэпутаты ад партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» — выбарчыя камісіі ўсіх іх зарэгістравалі.

У пятніцу трое зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты «Моладзевага блёку» расказалі пра тры галоўныя «фішкі» ў сваіх праграмах.

Алана Гебрэмарыям — стаматоляг, нядаўняя выпускніца мэдычнага ўнівэрсытэту. Яна балятуецца па Грушаўскай выбарчай акрузе № 98, дзе ўсяго зарэгістравана 6 кандыдатаў. Сярод яе галоўных канкурэнтаў— 52-гадовая Людміла Макарына-Кібак, прафэсарка-мэдык, цяперашняя дэпутатка.

Алана Гебрэмарыям.

Аляксей Лазараў — інжынэр-праграміст, балятуецца па 108-й Каліноўскай выбарчай акрузе. У яго таксама 6 канкурэнтаў, сярод якіх старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч.

Аляксей Лазараў.

Даніла Лаўрэцкі, індывідуальны прадпрымальнік, ідзе ў дэпутаты па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95. І ў яго 6 канкурэнтаў, сярод якіх старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама дэпутатка Палаты прадстаўнікоў 6 скліканьня Тацяна Сайганава.

Даніла Лаўрэцкі.

Закон аб адтэрміноўках

Пры падрыхтоўцы гэтага законапраекту распрацоўшчыкі вывучылі досьвед іншых краін і правялі сацыялягічнае апытаньне сярод маладых людзей. Апыталі больш за 2200 чалавек з розных узроставых групаў. Цікавіліся, чаму моладзь ня хоча служыць і што трэба зрабіць, каб служба ў войску стала прывабнай.

«Асноўная ідэя нашых прапановаў: чалавек, які імкнецца да ведаў, прынясе краіне значна больш карысьці, чым калі б ён служыў у войску. Ранейшая сыстэма адтэрміновак працавала дрэнна.

Мы прапануем прынцып аднаразовасьці адтэрміноўкі для адной ступені адукацыі, але толькі пры ўмове бесьперапыннасьці працэсу вучобы. То бок па адной адтэрміноўцы на кожную новую ступень адукацыі пры ўмове бесьперапыннасьці — ад бакаляўрэату да асьпірантуры», — тлумачыць Радзівон Чорны.

Радзівон Чорны.

На думку кандыдата ў дэпутаты па 108-й Каліноўскай выбарчай акрузе Аляксея Лазарава, гэта спыніць злоўжываньні, калі маладыя людзі, каб «адкасіць» ад войска, паступаюць у іншую ВНУ.

Усе свае прапановы па зьмяненьні Закону аб адтэрміноўках «Моладзевы блёк» пакуль не агучвае. Будзе іх абмяркоўваць з экспэртамі, адмыслоўцамі, а таксама са сваімі выбарцамі.

Закон аб скасаваньні прымусовага разьмеркаваньня

Асноўная прапанова — прыбраць з Кодэксу аб адукацыі абавязак выпускніка выплаціць сродкі, якія дзяржава затраціла на яго навучаньне, у выпадку, калі ён не адпрацуе поўны тэрмін разьмеркаваньня. То бок, калі бюджэтнік ня хоча разьмяркоўвацца, ён не павінен выплачваць грошы за сваю вышэйшую адукацыю.

Кандыдат у дэпутаты па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 Даніла Лаўрэцкі перакананы, што сама сыстэма разьмеркаваньня даўно не працуе.

Аляксей Лазараў і Даніла Лаўрэцкі.

«65 працэнтам выпускнікоў прапануюць знайсьці працоўнае месца самім, а знаходзіць толькі палова зь іх, то бок толькі адна траціна ад агульнага ліку. Таму мы прапісалі ў сваім законапраекце паняцьце «сацыяльна значных спэцыяльнасьцяў»: гэта так званыя сілавыя структуры, а таксама адмыслоўцы ў галіне аховы здароўя, у сфэры адукацыі — яны будуць абавязкова разьмяркоўвацца», — тлумачыць Даніла Лаўрэцкі.

Закон аб рэформе 328-га «наркатычнага артыкула»

Асноўнае патрабаваньне — частковая дэкрыміналізацыя адказнасьці спажыўцоў.

«Мы прапануем разьмежаваць адказнасьць спажыўца ў залежнасьці ад аб’ёму рэчыва. Неабходна ўвесьці панятак значнага аб’ёму рэчыва. Частка 1 артыкула 328 у нашай рэдакцыі вызначае адказнасьць за выраб, перапрацоўку, набыцьцё, захаваньне, перавозку рэчываў у значным памеры. Павінны быць розныя меры адказнасьці за значны і буйны памер.

Калі ніжэй за значны памер — мы прапануем дэкрыміналізацыю, то бок толькі адміністрацыйную адказнасьць: штрафы і маёмасную кампэнсацыю.

«Спажыўцы — людзі ня бедныя, няхай лепш заплацяць штраф у дзяржаўную казну», — кажа адвакат Ігар Брэк.

Ігар Брэк

Ігар Брэк.

На думку распрацоўшчыкаў законапраекту, неабходна ўдакладніць паняцьце збыту, якое трактуецца вельмі шырока.

«Калі падлетак проста падзяліўся зь сябрам, гэта не павінна лічыцца збытам. Збыт — гэта толькі калі ёсьць мэта атрыманьня прыбытку, калі ёсьць маёмасная выгада», — дадае актывіст Legalize Belarus Стас Шашок.

Ігар Брэк, Стас Шашок, Радзівон Чорны.

Цяпер і наркадылеры, і закладчыкі-падлеткі атрымліваюць аднолькавыя вялікія тэрміны. Прычым падлеткам даюць вялікія тэрміны за злачынства ў складзе арганізаванай групы. А саміх арганізатараў злачыннага бізнэсу, пастаўшчыкоў наркотыкаў, уладальнікаў падпольных інтэрнэт-крамаў вызначаюць і судзяць значна радзей, чым закладчыкаў.

Таксама прапануецца павысіць узрост адказнасьці за нарказлачынствы з 14 да 16 гадоў.

NN.by

15
Satan / Ответить
19.10.2019 / 11:07
Там у кого-нибудь бокал с вискарём был? Или все чай-кофе пили в баре? Фуу задроты. Сатан не голосует за задротов. Лан, шучу. Сатан ни за кого вообще не голосует xD
27
Кажыма праўду / Ответить
19.10.2019 / 11:31
Беларуская моладзь, штурмуйма будучыні аванпосты! Спрэчныя моманты: (1) удзел наркамафіёзнага лобі з Legalize Belarus («прапануецца павысіць узрост адказнасьці за нарказлачынствы з 14 да 16 гадоў»); (2) канкурэнцыя на выбарчай акрузе з годнымі незалежнымі кандыдатамі (Кастусёў, Гайдукевіч). Віншую спадарства, сёлета ўдзел апазіцыі ў выбарчай кампаніі адзінадушны. Жыве Беларусь!
11
Satan / Ответить
19.10.2019 / 12:05
Хотя я тут подумал... знаете, за одного кандидата я бы может и проголосовал.. Того, который выступит с защитой прав алкоголиков и пообещает добиться отмены запрета о распитии в общественных местах. Чтобы я мог спокойно попивая пивко из банки зайти в метро. Легалайз - это конечно всё хорошо, но какбэ лично я равнодушен к траве и прочим веществам. А вот вся эта ситуация с бухлом действительно ужасна. Ехал на днях в поезде, в закрытом купе, попивал пивко, пришла проводница и грит - а вы знаете, что здесь распитие спиртных напитков запрещено? Ну, я отвечаю - да, разве это спиртной напиток? Да, я его место воды пью ежедневно. Естественно забил на неё болт и продолжил попивать пивко дальше. Но со слезами вспоминая чешские поезда, где частенько ходят по вагонам с тележкой и предлагают пивко. А еще бары есть почти в каждом поезде. 
Показать все комментарии/ 11 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера