19.10.2019 / 13:48

У Нямеччыне затрымалі банду з Беларусі, якая рабавала грузавікі 6

У Нямеччыне затрыманыя члены банды з Беларусі, якая займалася крадзяжом тавараў з грузавікоў, паведамляе DW.

Чатырох членаў банды, уключаючы яе кіраўніка, злавілі на месцы злачынства 10 кастрычніка. У ходзе затрымання была канфіскавана фура з выкрадзенымі тэлевізарамі.

У склад банды ўваходзілі сама меней шэсць грамадзян Беларусі. Яны кралі тавары з грузавікоў на паркоўках і ў зонах адпачынку ўздоўж аўтатрас. Пераважна банда арудавала ў Ніжняй Саксоніі, але таксама вядома аб яе датычнасці да аналагічных злачынстваў у Францыі. У распараджэнні групоўкі было некалькі легкавых аўтамабіляў і фур для перавозкі крадзенага ў іншыя краіны.

У аперацыі па лоўлі падазраваных удзельнічалі праваахоўныя органы Германіі і Францыі, а таксама прадстаўнікі ўладаў Чэхіі і Еўрапола.

6
Свободный / Адказаць
19.10.2019 / 14:55
Ого!!! Это вам не рбшные нрабители бабушек
46
фелікс / Адказаць
19.10.2019 / 16:10
Гэта нашыя гістарычныя землі, так што усё нармуль. А колькі забілі немцы, колькі вывезлі ? Яны нас павінны проста утрымоўваць на свае грошы.
22
Матёрый / Адказаць
19.10.2019 / 17:38
Шалуны!!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру