19.10.2019 / 14:06

У Зэльвенскім раёне бацька па-зверску пабіў сваю чатырохгадовую дачку. Раней у яго забіралі дзяцей, але пазней вярнулі 10

Увечары 18 кастрычніка ў бальніцу даставілі чатырохгадовую дзяўчынку. Яна была непрытомная і са шматлікімі пашкоджаннямі.

Аказалася, што бацька пабіў дзяўчынку за тое, што яна яго не паслухалася. Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіў удары рукамі і нагамі. Затым некалькі разоў кінуў яе на тахту, а таксама ў сцяну, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў хуткую дапамогу, да прыезду медыкаў сам спрабаваў вярнуць дачку ў прытомнасць.

Устаноўлена, што дзяўчынка з сястрой, 2016 года нараджэння, знаходзіліся пад апекай бацькі. Дзяцей раней адбіралі, бо знаходзіліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а ўвосень 2018 года іх вярнулі. Іх маці пазбаўлена бацькоўскіх праў.

Мужчына пражываў таксама з сужыцелькай, у якой ёсць адно дзіця.

25-гадовага мужчыну затрымалі. Завялі крымінальную справу па арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК РБ (замах на забойства заведама малалетняй асобы).

Цяпер чатырохгадовая дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі, яна непрытомная. Другое дзіця, 2016 года нараджэння, перададзена органам апекі, і накіравана ў шпіталь, бо на целе дзіцяці таксама выяўлены цялесныя пашкоджанні.

NN.by

3
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
19.10.2019 / 15:17
Судить и обязательно по приговору суда СТЕРИЛИЗОВАТЬ таких вот "пап-мам". Если не убьют или покалечат,то воспитают себе подобных. И так- по кругу. 
1
Святлана / Адказаць
19.10.2019 / 15:26
Бедныя дзеткі... А органы апекі працуюць абы з рук. І часцяком засяроджваюць увагу не на тых сем'ях
6
Свободный / Адказаць
19.10.2019 / 15:27
Больная страна...
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру