19.10.2019 / 15:33

Урад Расіі ўхваліў законапраект аб прызнанні беларусаў носьбітамі рускай мовы 56

Урад Расіі падтрымаў законапраект, які прадугледжвае прызнанне ўраджэнцаў Украіны і Беларусі носьбітамі рускай мовы без праходжання сумоўя пры звароце за атрыманнем грамадзянства Расіі.

Праектам закона прадугледжваецца магчымасць прызнання камісіяй носьбітамі рускай мовы без праходжання сумоўя грамадзян Беларусі і Украіны, якія свабодна валодаюць рускай мовай.

Цяпер замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства могуць быць прызнаныя носьбітамі рускай мовы ў выпадку, калі гэтыя асобы альбо іх сваякі пастаянна пражываюць або раней пастаянна пражывалі на тэрыторыі Расіі альбо на тэрыторыі, што адносілася да Расійскай імперыі ці СССР, у межах дзяржаўнай мяжы Расіі, па выніках сумоўя.

NN.by

53
спадар Раман / Адказаць
19.10.2019 / 15:50
З сумам прызнаю, што расейскую мову ведаю лепш за сваю.
15
Черная Русь / Адказаць
19.10.2019 / 15:51
так и есть.. в самой России есть территории, где по-русски и не говорят
8
шлёма / Адказаць
19.10.2019 / 15:53
Россия сейчас может заявить о силовой защите носителей русского языка на территории Украины и Беларуси?
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру