19.10.2019 / 17:39

Паглядзіце, як выглядае заказнік Сіньша, калі лясы афарбоўваюцца ў залатыя колеры — ФОТЫ Віктара Малышчыца 31

Прыродныя скарбы самай поўначы Беларусі — terra incognita для большасці нашых суайчыннікаў. Да Расонаў ці Верхнядзвінска з Мінска трэба дабірацца даўжэй, чым да тых жа Браслаўскіх азёр. З Віцебска туды таксама ехаць не зусім зручна, а для жыхароў Палесся вандроўка на поўнач увогуле можа заняць цэлы дзень. Тым не менш, у гэтым глухім і зусім нераскручаным кутку размешчана некалькі вельмі цікавых прыродных тэрыторый, і падобныя да іх вы наўрад ці сустрэнеце ў іншых месцах Беларусі.

Адно з такіх унікальных месцаў — заказнік Сіньша, што размясціўся на мяжы Расонскага раёна і Пскоўскай вобласці Расіі. Тут размешчана безліч азёр, бяскрайнія лясы (самае лясістае месца беларускага Паазер'я) і незвычайныя пагоркі (напрыклад, 20 пагоркаў на адным квадратным кіламетры!). На аднайменным возеры Сіньша можна адшукаць, напэўна, самы вузкі і доўгі паўвостраў у Беларусі — цэлых тры кіламетры абапал вашай сцежкі будзе азёрная вада.

Самы прыгожы час для гэтых мясцін, канешне, восень, калі шматлікія камары і сляпні ўжо знікаюць, а лясы афарбоўваюцца ў залатыя колеры. Асабліва калі гэта сярэдзіна кастрычніка, які апошнія гады радуе беларусаў незвычайнай цеплынёй.

Віктар Малышчыц

1
Жвір / Адказаць
19.10.2019 / 17:24
О! Я таксама наглядзеўся сёньня падобнай прыгажосьці. Неверагодныя фарбы восені, сапраўдны цуд, фантастыка !
Не сядзіце ў хатах, усе на прароду !
3
Той самы / Адказаць
19.10.2019 / 18:47
"Паглядзіце", "як міла" ...  У таго хто ў "Нашай Ніве"   піша загалоўкі відавочна бракуе іншых беларускіх слоў. 

Колькі можна пастаянна вэзгаць адныя і тыя ж словы?



4
Юзік Крулеўскі / Адказаць
19.10.2019 / 19:00
А рускія яны ж такія -- маглі па квадракоптару Малышчыца і з дубальтоўкі пульнуць з таго берага. Парушэнне дзяржаўнай мяжы неапазнаным лятальным апаратам.

Самую пекную частку Полаччыны -- фантастычную Беларусь (Ян Баршчэўскі) -- рускія сабе забралі! Себежскае паазер'е -- больш за 300 азёраў! Браслаў і блізка не стаіць! А Невельшчына! Азёры -- як моры! Каб вы ў іх патапіліся!!! Вам усё зямлі мала! Забралі і спаскудзілі. Баршчэўнік -- вышэй стрэхаў. У Себежскім раёне, дарэчы, 3 вёскі з назовам Літвінава.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру