19.10.2019 / 18:53

У Брэсце п'яны кіроўца ўрэзаўся ў аўтамабіль ДАІ 3

У Брэсце п'яны кіроўца на «Пежо» ўрэзаўся ў патрульную машыну ДАІ, пацярпелі два чалавекі, паведамляе МУС.

ДТЗ здарылася сёння каля 15.40 на вуліцы Маскоўскай. 44-гадовы берасцеец не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з патрульнай машынай, якая стаяла на першай паласе. У момант сутыкнення на службовай машыне быў уключаны пробліскавы маячок сіняга колеру ў сувязі з афармленнем іншага адміністрацыйнага правапарушэння. У салоне знаходзіліся два чалавекі — інспектар і правапарушальніца.

У выніку аварыі супрацоўнік ДАІ і дзяўчына атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу. Пры медыцынскім аглядзе ў вінаватага ў аварыі было зафіксавана звыш трох праміле алкаголю.

На месца здарэння выехалі супрацоўнікі ДАІ, высвятляюцца ўсе абставіны.

NN.by

0
Павел Ас / Адказаць
19.10.2019 / 20:27
Пацан шоў да поспеху.
0
Рэха / Адказаць
19.10.2019 / 20:28
Ён проста забыў як выглядае машына ДАІ.
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
20.10.2019 / 10:21
Джигит ! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру