19.10.2019 / 19:43

Джонсан настойвае на выхадзе з ЕС, нягледзячы на рашэнне парламента 4

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан не будзе весці перамовы з ЕС аб адтэрміноўцы Brexit.

«Я не буду весці перамовы аб адтэрміноўцы з ЕС, і закон таксама не прымушае мяне гэта рабіць», — сказаў Джонсан, дадаўшы, што ён не «ўстрывожаны» рашэннем дэпутатаў.

Ён паабяцаў прадставіць на наступным тыдні ў парламенце заканадаўства, неабходнае для рэалізацыі яго здзелкі аб выхадзе з ЕС.

Брытанскія дэпутаты сёння падтрымалі папраўку аб тым, што дамова з ЕС не будзе зацверджана да таго часу, пакуль Палата абшчын не прыме ўсе законы, неабходныя для выхаду з ЕС.

Пасля гэтага галасаванне за пагадненне з ЕС адклалі да наступнага тыдня.

4
Павел Ас / Адказаць
19.10.2019 / 20:47
За яго правядуць, а ён хай захоўвае твар.
3
Ляксандра / Адказаць
19.10.2019 / 22:00
Спасибо НН за материал.Чётко и понятно.А то несколько статей в разных источниках по этому поводу посмотрел и ничего не понял.
3
Мордехай В. / Адказаць
19.10.2019 / 22:58
У парламенце ён крычаў, што не будзе выконваць рашэнне парламента. Але Дональду Туску сказаў супрацьлеглае.

Вельмі небяспечны хлапец. Ён толькі прыкідваецца блазнам, жывой нязграбнаю карыкатураю на брытанца, але на самой справе - кемлівы ды хітры, падобны на маніакальнага сацыяпата.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру