19.10.2019 / 21:49

Вілейскія патрыёты прывязуць да магілы Каліноўскага зямлю з магіл іншых паўстанцаў 7

Вілейскія патрыёты прапануюць усім, хто паедзе ў Вільню на пахаванне Каліноўскага, прывезці да яго магілы зямлю з магіл іншых паўстанцаў, піша ў фэйсбуку Аляксей Сюдак.

Вілейчукі сёння навялі парадак на магіле паўстанцаў з атрада Козел-Паклеўскага ля в.Уладыкі і ўзялі адтуль зямлю.

Актывісты возьмуць зямлю яшчэ з двух месцаў пахавання на Вілейшчыне — з магіл у в.Куранец і з Бітага Логу.

NN.by

8
Павел Ас / Адказаць
19.10.2019 / 21:58
Малайцы!!!
7
Кажыма праўду / Адказаць
19.10.2019 / 22:58
Складаючы маршрут удзелу ў змагарскім рушанні «На Вільню, да Кастуся», плануйма наведванне паўстанцкіх мясцін. Адведкі пазначайма БЧБ-стужкамі.

Дарабіма Кастусёву справу!
16
Alehna / Адказаць
20.10.2019 / 02:01
А што трэба зрабіць, каб стаць у вашым разуменні "патрыётам"? На гей парад з'езджаць, вены ў судзе парэзаць ці паскакаць? А?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру