19.10.2019 / 22:10

Памерла Вольга Сабалеўская — малады гісторык, выціснуты з Гродзенскага ўніверсітэта па палітычных матывах 21

18 кастрычніка памерла Вольга Сабалеўская, кандыдат культуралогіі, дацэнт Беларускага інстытута правазнаўства, былы дацэнт кафедры культуралогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Некалькі гадоў таму яе выціснулі з універсітэта па палітычных матывах.

45-гадовая Вольга Сабалеўская была аўтаркай дзвюх манаграфій і больш за 80 артыкулаў па гісторыі яўрэяў мяжы аселасці Расійскай імперыі, навуковай кіраўніцай шматлікіх аспірантаў. У 2015 годзе яе выціснулі з універсітэта, калі адбыўся палітычна матываваны пагром Гродзенскай гістарычнай школы.

Прычынай смерці стала анкалогія.

«Яна была бліскучы чалавек. І вельмі чалавечны чалавек», — сказаў «Нашай Ніве» яе аднакурснік, гісторык Андрэй Чарнякевіч.

«Таленавітая, інтэлігентная і вельмі працавітая», — дадае доктарка гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава, у якой Сабалеўская пісала свой універсітэцкі дыплом.

Пахаванне мае адбыцца ў панядзелак.

Некаторыя працы Вольгі Сабалеўскай чытайце тут.

NN.by

4
Кажыма праўду / Ответить
19.10.2019 / 22:34
Прычынай смерці стала анкалогія.
Вельмі пільна падаюцца навіны наконт хваробаў чужаземных зорак кшталту Зваратнюк. А дзе ўвага да пакутаў суайчыннікаў, што маюць патрэбу ў нашай спагадзе ды малітве?

Спачывайце ў Божай Лагодзе, адрынутыя родным краем...
4
Юрась / Ответить
19.10.2019 / 22:34
Спачуванні. Соль зямлі роднай. Шкада.
3
Walkman / Ответить
19.10.2019 / 22:45
Спачуваннi.
Показать все комментарии/ 21 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера