20.10.2019 / 09:31

З Нью-Ёрка ў Сідней: самы доўгі ў гісторыі авіярэйс працягваўся 19 гадзін 14 хвілін

Сідней — пункт прыбыцця самага доўгага пасажырскага авіярэйсу. Фота Pixabay.com

Самалёт авіякампаніі Qantas Airlines зрабіў самы доўгі ў гісторыі беспасадкавы пералёт. Пра гэта сведчыць інфармацыя партала FlightAware.

Лайнер Boeing 787-9 выляцеў з Нью-Ёрка ў Сідней, і прабыў у паветры 19 гадзін 14 хвілін. Лайнер праляцеў 16 309 кіламетраў і прызямліўся з спазненнем ў 37 хвілін.

Падчас палёту за станам пасажыраў і членаў экіпажа назіралі дактары. Для пасажыраў былі прыгатаваныя мелатанін ў таблетках, лекі ад падвышанай трывожнасці і акуляры, якія імітуюць сонечнае святло.

Мінулы рэкорд па працягласці палёту, як піша Лента.ру, належаў самалёту кампаніі Singapore Airlines. Airbus A350-900URL лятае з Сінгапура ў Нью-Ёрк за 18 гадзін 50 хвілін.

Лічыцца, што адно з самых негатыўных наступстваў доўгага знаходжання ў салоне самалёта — гіпадынамія. Калі правесці больш як тры гадзіны ў крэсле, парушаецца крывацёк. Гэта прыводзіць да застою лімфы і ацёкам ног.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру