Балгарыя гатовая падвоіць памер субсідый, каб выйграць тэндар на пабудову прадпрыемства Volkswagen, канкуруючы з Турцыяй у барацьбе за будаўніцтва на яе тэрыторыі завода нямецкага аўтавытворцы.

Пра гэта заявіў былы прэзідэнт Балгарыі Росен Плеўнеліеў у інтэрв'ю газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung, піша epravda.com.ua.

«Мы знайшлі спосаб прапанаваць Volkswagen ад 250 да 260 млн еўра замест 135 мільёнаў еўра», — сказаў Плеўнеліеў .

Кампаніі ўжо накіравалі адпаведную прапанову, але адказу пакуль не атрымана.

Ён адзначыў, што падтрымка будаўніцтва завода з боку Балгарыі ацэньваецца ў 800 млн еўра. Плеўнеліеў сказаў, што гэтыя субсідыі узгоднены з Еўракамісіяй.

Volkswagen у сувязі з пачаткам ваеннай аперацыі Турцыі ў паўночных раёнах Сірыі замарозіў планы будаўніцтва завода ў правінцыі Маніса.

На пачатку кастрычніка VW заснаваў даччыную кампанію з капіталам у 164 млн даляраў, плануючы пабудаваць прадпрыемства, якое будзе выпускаць каля 300 тысяч аўтамабіляў на год. Інвестыцыі ў праект ацэньваліся ў 1,3 млрд еўра. Новы завод стане 123-м для Volkswagen у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0