20.10.2019 / 11:15

Лукашэнка працытаваў «дзядулю Леніна», але адмовіўся раскрываць сакрэты, як трымае ўладу 24

«Калі табе далі гэтую ўладу, ты яе павінен трымаць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанне студэнткі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Запіс выступу апублікаваны на YouTube-канале «АТН: навіны Беларусі і свету».

Фота: president.gov.by

Студэнтка, як піша TUT.BY, папрасіла прэзідэнта «раскрыць сакрэт» пра тое, якія словы ён кажа кандыдатам на кіраўнічую пасаду, калі іх прызначае.

— Патрапіш у кабінет да прэзідэнта з прызначэннем — усё пачуеш, — пажартаваў Лукашэнка. — <…> Апошнім разам казаў: Вось у нас выбары. Так, хлопцы. Выбары выбарамі, але мы павінны паказаць, што ў краіне ёсць ўлада. <…> Я ім сказаў: глядзіце. Мы павінны паказаць, што ёсць ўлада ў краіне. І абярэм і дэпутатаў, якія патрэбныя, і прэзідэнта таго, які патрэбны. А не [таго, якога] камусьці там на ўсходзе або на захадзе хочацца.

Лукашэнка звярнуўся да студэнткі і заўважыў, што па яе характары бачыць — яна можа быць кіраўніком.

— Уладу, як дзядуля Ленін казаў, трэба трымаць моцна. Калі я растапыру пальцы і буду тут вам усё гэта тлумачыць і не буду ўладу ўтрымліваць… Але гэта мая галоўная задача. Кажуць «вось ён такі-сякі, улада…» Ну слухайце, калі табе далі гэтую ўладу, ты яе павінен трымаць, не павінен яе ў гразь кідаць. Яна ў нас ужо калісьці валялася ў гразі. Вядома, трэба ўтрымліваць нейкімі прымальнымі, больш-менш дэмакратычнымі метадамі. Калі мяне, дапусцім, тычыцца. Каб людзі неяк нармальна гэта ўспрымалі. Ты ж не будзеш руліць ва ўгоду нейкаму клану, які цябе акружае, і людзі цябе ўсе будуць ненавідзець. Крый божа.

NN.by

13
шлёма / Адказаць
20.10.2019 / 11:36
Вы хоть понимаете у кого он учится власть держать? Не выкидывает из мавзолея, а читает его работы. Ведь тогда тоже около 200 человек разложили армию, взяли власть, уступили часть территории, создали свою армию - КРАСНУЮ и победили в Гражданской войне.
0
litvin Babrujskaha pavietu / Адказаць
20.10.2019 / 11:56
  Ну вось чарговы раз прызнаў: улада для яго -ўсё.  Дзеля яе пойдзе на ўсё.
0
вусцішны троль / Адказаць
20.10.2019 / 12:08
“ Вядома, трэба ўтрымліваць нейкімі прымальнымі, больш-менш дэмакратычнымі метадамі. Калі мяне, дапусцім, тычыцца. Каб людзі неяк нармальна гэта ўспрымалі. Ты ж не будзеш руліць ва ўгоду нейкаму клану, які цябе акружае, і людзі цябе ўсе будуць ненавідзець.” - а чым клан адрозніваецца ад сямейкі?!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру