20.10.2019 / 12:16

12 памылак размеркаванца, або Як не згубіць два гады свайго жыцця?

27 кастрычніка (нядзеля) адбудзецца асветніцкае мерапрыемства для студэнтаў і студэнтак на тэму размеркавання. Будзем распавядаць пра памылкі падчас размеркавання, даваць парады і дзяліцца досведам.

Пра што замоўчвае адміністрацыя вашага ўніверсітэта? Якія паперы не трэба падпісваць? Як вы можаце павярнуць размеркаванне на сваю карысць? Падчас лекцыі вы даведаецеся пра ўсе падводныя камяні і вашы схаваныя магчымасці.

Спікер: Крысціна Рыхтар — юрыст з чатырохгадовым стажам у галіне размеркавання, прызнаны эксперт у пытаннях працоўных праў моладзі. Лекцыя арганізавана супольнымі высілкамі YLaR і Raspred.by.

Калі? 27 кастрычніка, нядзеля з 16:00 до 18:00

Дзе? Willing Hotel Minsk, вул. Леніна 50

Мерапрыемства бясплатнае, але колькасць месцаў абмежавана. Рэгістрацыя па спасылцы.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру