Пятро Васючэнка

Пятро Васючэнка

Пятро Васючэнка нарадзіўся ў 1959 годзе ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, кандыдат філялягічных навук. Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі Навук. Загадваў катэдрай беларускай мовы і літаратуры ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце. Выкладаў у Коласаўскім ліцэі. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Як навукоўца займаўся творчасьцю Янкі Купалы, дасьледаваў беларускую драматургію. Разам з Лявонам Баршчэўскім і Міхасём Тычынам напісаў даследаванне «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён».

П’есы Васючэнкі пастаўленыя ў шматлікіх беларускіх тэатрах. У 2003 атрымаў прэмію «Гліняны Вялес».

Памёр у жніўні 2019 года. Яму было 60 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0