25-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе прынёс мінімум два нечаканыя вынікі.

Лідар першынства брэсцкае «Дынама» атрымаў валявую перамогу над «Слуцкам» — 3:2. Прычым Брэст саступаў да 79-й хвіліны 0:1.

А вось БАТЭ і «Шахцёр» не змаглі выйграць у аўтсайдараў. БАТЭ згуляў на сваім полі ўнічыю з «Гомелем» 1:1, а салігорцы наогул у гасцях прайгралі «Дняпру» 0:2.

Брэсцкае «Дынама» на сем балаў апярэджвае Барысаў. Праўда, у БАТЭ гульня ў запасе.

Дынама Брэст — 64 (25 гульняў), БАТЭ — 57 (24), Шахцёр — 57 (25), Дынама Мінск — 45 (24), Іслач, Тарпеда Жодзіна — 41 (25).

Да канца чэмпіянату засталося пяць тураў. У наступным Брэст гуляе ў гасцях з «Гомелем», а «Шахцёр» прымае БАТЭ.

БАТЭ ад 2006 года нязменны чэмпіён краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0