21.10.2019 / 07:07

У Расіі адбыўся збой з пускам ракеты падчас вучэнняў ядзерных сіл 13

У Расіі падчас вучэнняў стратэгічных ядзерных сіл «Гром-2019» адбылася пазаштатная сітуацыя, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцы, блізкія да Мінабароны РФ. 

Планавалася, што атамны падводны крэйсер К-44 «Разань» ажыццявіць два пускі міжкантынентальнай балістычнай ракеты (МБР) Р-29Р па палігоне «Чыжа». Першы пуск ажыццявілі 17 кастрычніка. Другая ж Р-29Р не выйшла з шахтавай пускавой устаноўкі.

Паводле інфармацыі крыніцы, прычынай магла быць няспраўнасць некаторых сістэм падлодкі, якія адказваюць за каманду аб пуску.

Атамны падводны крэйсер К-44 «Разань» — апошні працоўны крэйсер праекта 667БДР «Кальмар. Ён узброены вадкаснымі двухступеневымі ракетамі Р-29Р, якія могуць закінуць тры баявыя блокі па 200 кілатон на адлегласць 6500 кіламетраў.

У вучэннях «Гром-2019» задзейнічана каля 12 тысяч вайскоўцаў, а таксама 213 пускавых установак стратэгічнага прызначэння, 105 лятальных апаратаў, у тым ліку пяць стратэгічных ракетаносцаў, да 15 надводных караблёў, пяць падводных лодак, 310 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.

NN.by

17
Павел Ас / Адказаць
21.10.2019 / 07:14
Крамлёўскія халулі ЗША, ужо не здольны выконваць элементарных загадаў Дзярждэпартамента. Прыдзецца зноў пужаць еўрапейцаў лазарнай гарматай і ракетай з ядзерным рухавіком, ці яшчэ якой СРАМАТОЙ.
5
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
21.10.2019 / 07:19
Российские ракеты  -опасны только для самих же Россиян ! 
3
Электробус / Адказаць
21.10.2019 / 08:11
Яка сумна новіна!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру