Усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымалі магчымасьць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3», а па Мінскай вобласці — на СТВ, паведамляе БелТА.

Выступы пройдуць у працоўныя дні з сённяшняга дня па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежаваная пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць транслявацца ў вячэрні прайм-тайм — з 19.00 да 20.40. Выключэнне — 22 і 29 кастрычніка, калі эфірны час прадастаўляецца з 19.00 да 19.30, з улікам сеткі вяшчання тэлеканала «Беларусь 3».

Радыёвыступы можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Эфірны час кандыдатаў па Мінску, выдзеліць «Радыё-Мінск», па Мінскай вобласці — «Мінская хваля». Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час дадуць абласныя тэлерадыёкампаніі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0