Дзесяць чалавек загінулі ў выніку пратэстаў у Чылі, большасць з іх сталі ахвярамі пажараў у гандлёвых цэнтрах, вынікае з заявы ўладаў, піша ria.ru.
Раней паведамлялася аб чатырох загінулых падчас пажару ў адным з супермаркетаў.
Пяць целаў былі знойдзены ў цэнтры па продажы ніжняй бялізны. Гэты магазін быў абрабаваны ў нядзелю ўвечары і пазней загарэўся.
Раней яшчэ ў адным згарэлым супермаркеце загінуў перуанец. Трое ў ноч на нядзелю былі знойдзены ў іншай краме.
Яшчэ адзін малады эквадорац загінуў у горадзе Серэна ад кулявога ранення. Мяркуецца, што стрэл зрабіў вайсковец, але ўлады пакуль не пацвердзілі гэтую інфармацыю.
Нагодай для пратэстаў стала рашэнне ўладаў 6 кастрычніка павысіць цэны на праезд у метро на 30 песа (0,042 даляра). Спачатку мірныя акцыі 18 кастрычніка перараслі ў сутыкненні з праваахоўнікамі — людзі рабілі барыкады, білі ў рондалі на знак нязгоды з павелічэннем цэн, нанеслі ўрон многім станцыях метро, пачалі паліць гандлёвыя цэнтры і аўтобусы. 19 кастрычніка ў цэнтр Сант'яга была сцягнутая бранятэхніка, была абвешчаная каменданцкая гадзіна.