Прэзідэнт Беларусі 24—25 кастрычніка наведае з афіцыйным візітам Казахстан. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка правядзе ў Нур-султане перамовы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. У вузкім і шырокім складах абмяркуюць развіццё міждзяржаўных адносін з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Бакі таксама абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і на міжнародных пляцоўках, рэгіянальны і сусветны парадак дня. Па выніках перамоваў будзе падпісаны пакет двухбаковых пагадненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0