21—25 кастрычніка на палігоне «Брэсцкі» пройдзе актыўная фаза беларуска-расійскага батальнага вучэння, паведамілі tut.by у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе.

Фото: 38-я бригада

Фота: 38-я брыгада.

У вучэнні задзейнічаны расійскія і беларускія дэсантнікі. Усяго — каля 900 вайскоўцаў, 250 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, больш за 10 верталётаў і самалётаў. 

Кіруе вучэннем камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.

Беларускія і расійскія дэсантнікі адпрацуюць дэсантаванне, вядзенне разведвальна-баявых дзеянняў у тыле ўмоўнага праціўніка і стральбу з усіх агнявых сродкаў, якія стаяць на ўзбраенні падраздзяленняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0