Акрамя аўтара ліста, зварот падпісалі 39 кангрэсменаў з розных амерыканскіх штатаў, усе яны належаць да Дэмакратычнай партыі.

«Сёння, калі амерыканскі грамадзянін прысягае на вернасць ісламскай дзяржаве і распаўсюджвае іх паведамленні тэрору, ва ўрада ёсць некалькі інструментаў, як супрацьстаяць пагрозе. Аднак калі той жа амерыканскі грамадзянін прысягае на вернасць гвалтоўнай белай экстрэмісцкай групе за мяжой і распаўсюджвае іх тэрарыстычную рыторыку, федэральны ўрад не мае доступу да тых жа інструментаў», — гаворыцца ў лісце.

Кангрэсмены таксама звяртаюць увагу на сувязь паміж «Азовам» і тэрарыстам, які ўчыніў страляніну ў горадзе Крайстчэрч у Новай Зеландыі ў сакавіку 2019 года.

«У сваім маніфесце стралок успамінаў, што трэніраваўся разам з «Батальёнам «Азоў» ва Украіне і пастаянна насіў сімвал, звязаны з імі. Абодва стралкі ў гарадах Повей (Каліфорнія) і Эль-Паса (Тэхас), казалі, што на іх проста паўплываў тэракт у Крайстчэрчы. Сувязь паміж «Азовам» і тэрактамі ў Амерыцы відавочная», — перакананыя кангрэсмены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0