21.10.2019 / 10:53

Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую збіў бацька, памерла ў бальніцы 30

Ілюстрацыйнае фота Kozlik, Shutterstock.com.

Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую 18 кастрычніка збіў бацька за тое, што яна не паслухалася, памерла ў бальніцы, паведамілі TUT.BY у Зэльвенскім выканкаме.

Здарэнне адбылося вечарам у пятніцу.

«Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіў удары рукамі і нагамі. Затым некалькі разоў кінуў яе на тахту, а таксама ў сцяну, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў хуткую, да прыезду медыкаў сам спрабаваў прывесці дачку ў прытомнасць», — паведамляў тады СК.

У бальніцу дзяўчынку прывезлі непрытомнаю.

25-гадовы мужчына затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК (Замах на забойства заведама малалетняй асобы).

Дзяўчынка разам з трохгадовай сястрой знаходзілася на апецы бацькі. Дзяцей раней забіралі з сям'і, бо яны знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Восенню 2018 года дзяцей вярнулі.

Маці дзяўчатак пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

Мужчына пражываў з сужыцелькай, у якой ёсць адно дзіця.

NN.by

4
мясцовы2 / Адказаць
21.10.2019 / 11:00
ШОС
14
Максим / Адказаць
21.10.2019 / 11:13
Уровень агрессии в деревнях очень высокий. По одной простой причине. Им там нечего делать и они смотрят российское ТВ. Пора это запрещать уже давно!
3
Цетка Алена / Адказаць
21.10.2019 / 11:16
Прэзiдэнт не захоча i на гэты раз выступiць з успамiнамi , як ен выхоувау сваiх сыноу ?
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру