21.10.2019 / 12:39

Лукашэнка: Рускага расіяніна Валодзю Мулявіна мне пасля нацыяналістычнага чаду давялося падымаць на вышыню 44

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгеніем Куйвашавым прапанаваў пашырыць вытворчую кааперацыю ў машынабудаўнічай галіне, піша БелТА.

«Я заўсёды кажу: гэта і ваша зямля. Беларусь неаддзельная ад славянскіх народаў. Так ужо здарылася ў апошні час, што Беларусь стала самай славянскай краінай, уносячы прыкметны ўклад у збліжэнне нашых народаў. Мы разглядаем развіццё супрацоўніцтва з вамі, з усімі расійскімі рэгіёнамі ў якасці аднаго з ключавых кірункаў. Я часта таксама кажу пра тое, што ў свой час, калі паміж Расіяй і Беларуссю былі не лепшыя часы (бывалі і такія), менавіта супрацоўніцтва рэгіёнаў з Беларуссю выратавала Саюз Беларусі і Расіі», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што апроч машынабудавання, шырокае поле для супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю ёсць у гуманітарнай сферы. Агульнавядома, што легендарны беларускі музыка Уладзімір Мулявін быў родам з Урала. У Мінску дзякуючы дапамозе ўрада Свярдлоўскай вобласці і асабістай падтрымцы губернатара быў усталяваны помнік гэтаму артысту.

«Ваш падарунак — помнік — дарагога варты. Мы ўважліва ставімся да памяці Уладзіміра Мулявіна, падтрымліваем усю яго творчасць, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

— Гэта наш агульны гонар — Валодзя Мулявін, якога я вельмі добра ведаў, з якім быў вельмі дружны. Пасля нацыяналістычнага чаду (некалькі гадоў у Беларусі і гэта было) мне давялося яго як нашага, рускага чалавека, падымаць на вышыню. Я проста беларусам сказаў, што гэты рускі расіянін навучыў нас размаўляць на беларускай мове».

NN.by

6
Alisa / Адказаць
21.10.2019 / 12:44
Я правільна разумею, што "нацыяналістычны чад" - гэта 90-я гады, калі адбывалася сапраўднае адраджэнне мовы?
4
Соломія / Адказаць
21.10.2019 / 12:51
Можете себе представить Трампа, Макрона или хотя бы Дуду, принимающего у себя с распростертыми объятиями и мелким заискиванием, например, витебского "губернатора" Шерстнева? Уровень чувствуете?
10
Мордехай В. / Адказаць
21.10.2019 / 12:51
Усё што нас аб'ядноўвае - абассаная шынель безыменнага рускага афiцэра, ды воўк у "ну пачакай", што пад Мулявiна ганяўся па полi за зайкамi ды курачкамi. Кожны раз аб гэтым. Гэта яго rosebud.

Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру