21.10.2019 / 13:44

Каля Гродна мікрааўтобус пасля сутыкнення перакуліўся і раздушыў кіроўцу 2

Як паведамілі ў абласной ДАІ, каля 10.50 непадалёк ад вёскі Каменная Русота 74-гадовы кіроўца Mazda пры выездзе з другараднай дарогі не прапусціў грузавы мікрааўтобус Volkswagen, які ехаў па трасе Гродна — Парэчча ў бок абласнога цэнтра. Пасля сутыкнення апошні вылецеў у кювет і перакуліўся на бок.

У выніку ДТЗ 53-гадовы кіроўца VW апынуўся заціснуты пад аўтамабілем. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

NN.by

1
LitvinM / Адказаць
21.10.2019 / 15:11
Тут той выпадак, калі вельмі хочацца голасна сказаць - сядзеў бы стары м...к дома
0
Алесь Белы / Адказаць
21.10.2019 / 21:12
а ці прышпілены быў кіроўца бусіка? першае ўражанне што не
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру