Здарэнне адбылося апоўначы 19 кастрычніка.

«Фіят Дуката», якім кіраваў 39-гадовы жыхар Брэста рухаўся па дарозе Кобрын — Гомель — мяжа Расіі. У кузаве-фургоне быў знаходзіўся 42-гадовы берасцеец.

На 443-м км падчас руху пасажыр адкрыў бакавыя дзверы аўтафургона і выпаў на праезную частку дарогі.

Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння, паведамляе абласная міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0