Адменены абавязак фізічных асоб падаваць дэкларацыі аб крыніцах грашовых сродкаў пры здзяйснення ўгоды на вялікую суму, але тую самую дэкларацыю падатковая запатрабуе постфактум.

Па новым указе А.Лукашэнкі адменены абавязак фізічных асоб падаваць дэкларацыі аб крыніцах грашовых сродкаў да здзяйснення ўгоды на суму больш за 2 тыс. базавых велічыняў (каля 25 тысячаў даляраў), а пры здзяйсненні ўгоды з акцыямі, долямі (укладамі) у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў і грамадстваў, паямі ў вытворчых і спажывецкіх кааператывах, аб'ектамі, не завершанымі будаўніцтвам, іх часткамі (долямі), прадпрыемствамі як маёмаснымі комплексамі - на суму, якая перавышае 15 тыс. базавых велічыняў (каля 18 тысяч даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?