Кіраўнік Службы бяспекі і інфармацыі Чэхіі (BIS) Міхал Коўдзелка заявіў, што ў 2018 годзе яго ведамства раскрыла сетку, створаную ў краіне ФСБ, піша iDNES. 

«Мы прадухілілі гэтую дзейнасць на тэрыторыі Чэскай Рэспублікі», — запэўніў ён. Афіцыйны прадстаўнік кіраўніка BIS заявіў, што не можа даць нейкую канкрэтную інфармацыю, бо расследаванне яшчэ не завершанае: «Сетка была створана людзьмі, звязанымі з расійскімі спецслужбамі, а фінансуюцца Расіяй і расійскім пасольствам», — усё, што мог сказаць ён без дадатковых падрабязнасцяў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0