Суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў былога намесніка міністра аховы здароўя Валерыя Шаўчука да шасці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша Tut.by.

Валерыя Шаўчука прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і па ч. 1, 2 арт. 209 КК (Махлярства). Таксама ён не зможа займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на працягу пяці гадоў. 

Шаўчука затрымалі 25 лютага 2019 года. Спачатку яго вінавацілі толькі па ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), але ўжо ў часе працэсу пракурор прад'явіў новае абвінавачанне — дадалася ч. 1, 2 арт. 209 КК (Махлярства).

Былога намесніка міністра аховы здароўя абвінавачвалі ў тым, што ад Ларысы Рубцовай ён атрымаў iPhone 5 і скураны партфель. Бок абвінавачвання расцаніў гэта як махлярства, бо Шаўчук не збіраўся нікому дапамагаць, а падарункі ўсё роўна прыняў. А вось настольны набор з мармуру і дзве тысячы даляраў, на думку пракурора, гэта ўжо хабар. Атрымаўшы яго, абвінавачаны ўзгадніў наменклатуру кампаніі «Стымэнерджы» на фасоўку і ўпакоўку лекавых сродкаў, якая належыць мужу Рубцовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0