21.10.2019 / 17:11

Супраць праціўніка акумулятарнага завода аднавілі крымінальную справу 8

Супраць праціўніка акумулятарнага завода ў Брэсце блогера Аляксандра Кабанава аднавілі крымінальную справу. У ліпені справу закрылі, бо 4 месяцы не маглі знайсьці склад злачынства, піша Радыё Свабода.

Сёлета ў сакавіку супраць Кабанава завялі крымінальную справу за прысваеньне грошай таварыства ўласнікаў жытла. Як сказаў Кабанаў, больш як 2 гады таму ён 4 месяцы ўзначальваў такое таварыства ў сваім доме. За гэта атрымліваў заробак 120 рублёў на месяц — па 2 рублі з кватэры. Заяву аб прысваенні Кабанавым грошай сёлета напісаў яго сусед, дзейны прапаршчык міліцыі.

Кабанаў вядомы асвятленьнем акцый пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якія праходзяць штонядзелю ўжо болей за год.

Раней Аляксандар Лукашэнка 18 кастрычніка скрытыкаваў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу, якія вылучаліся кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

NN.by

1
Цетка Алена / Адказаць
21.10.2019 / 20:49
Лукашэнка пакрытыкавау , i вось калi ласка сiгнал атрыманы .
0
вусцішны троль / Адказаць
21.10.2019 / 21:48
По звонку сверху
0
Мімаходзь / Адказаць
22.10.2019 / 00:18
Халуі.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру