bangkokpost.com

bangkokpost.com

Кароль Тайланда Маха Вачыралангкорн, які толькі нядаўна прадаставіў сваёй спадарожніцы афіцыйны статус каралеўскага кансорта, пазбавіў яе ўсіх тытулаў і званняў за вераломства, піша Бі-бі-сі.

У афіцыйнай заяве каралеўскага двара гаворыцца, што генерал-маёр Сінінат Вонгваджырапакдзі «была занадта амбіцыйная і спрабавала ўзвысіцца да становішча каралевы» і «такія паводзіны каралеўскага кансорта былі расцэнены як знак непавагі».

Сінінат стала першай з 1921 года жанчынай, якая атрымала званне каралеўскага кансорта (жонкі караля без тытула каралевы).

Гэты статус ёй прысвоілі ў ліпені, усяго праз два месяцы пасля таго, як кароль ажаніўся чацвёрты раз, зрабіўшы каралевай Сутхіду Тыджай.

Сінінат — прафесійная вайсковая лётчыца, медсястра і целаахоўніца, да сённяшняга дня яна мела званне генерал-маёра.

У жніўні былі апублікаваныя яе афіцыйныя фота ў ваеннай форме і за штурвалам баявога самалёта, тады ж было абвешчана, што кароль «распарадзіўся аб стварэнні для яе каралеўскай біяграфіі».

Між тым каралева Сутхіда, былая сцюардэса і намесніца начальніка каралеўскай аховы, застаецца нязменным партнёрам манарха, і многія гады з'яўляецца разам з ім на публіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0