21.10.2019 / 17:42

Лучшая книга о Кастусе Калиновском выложена в свободный онлайн-доступ 4

Кастусь Каліноўскі ў гэтай кнізе вельмі розны — хіба што такі, якім быў у сваім жыцці. Недзе ён вагаецца, недзе, магчыма, занадта катэгарычны і супярэчлівы, але ён нідзе не баіцца, не схіляе галаву, не спрабуе схавацца ад адказнасці або выратаваць сабе жыццё коштам іншых.

Кастусь Каліноўскі прыходзіць на дапамогу свайму народу ў самыя складаныя часы нашай гісторыі. І можа, акурат цяпер ізноў надышоў такі час. Нездарма на Раство 2017 года на Замкавай гары ў Вільні з зямлі паказаліся косткі змагароў, забітых і пахаваных у безыменных магілах герояў паўстання 1863—1864 гадоў. І першы сярод іх быў Кастусь Каліноўскі — Вялікі сын беларускага народа.

Пампуйце ў электронных фарматах pdf і epub тут.

NN.by

0
LitvinM / Ответить
21.10.2019 / 20:37
Дзякуй, спампавана
1
Рымша / Ответить
21.10.2019 / 20:43
Зянон Пазьняк ці чытаў гэтую кнігу?

2
Кажыма праўду / Ответить
21.10.2019 / 23:15
Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, гдзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам! А калі паны схочуць трымаць з намі, так няхай жа робяць па свентай справядлівасці: бо калі іначай  так чорт іх пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сакеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.
Гэту Мужыцкую Праўду напісаў і зноў пісаці будзе Яська-гаспадар з-пад Вільні

Показать все комментарии/ 4 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера