Літаратурны фестываль, што праходзіў кожны год на радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага р-на і збіраў дзесяткі аматараў творчасці і сяброў Анатоля, сёлета пашырае фармат і праводзіцца на сталічнай пляцоўцы.

У вечарыне возьмуць удзел: Алесь Бяляцкі, Леанід Галубовіч, Аксана Данільчык, Сяргей Дубавец, Анатоль Івашчанка, Сяргей Кавалёў, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Сяргей Сыс, Віктар Шніп.

На вечарыне прагучаць вершы Анатоля Сыса і песні на яго словы ў выкананні вядомых беларускіх музыкаў: Сержука Доўгушава, Касі Камоцкай, Алега Хаменкі.

Мерапрыемства пройдзе ў канферэнц-залі гатэля «Мінск» (зала рэстарана «Сёмаё неба») пр-т Незалежнасці, 11, корп. 2, 6 паверхПачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны!

Анатоль Сыс (26.10.1959 — 4.05.2005) — беларускі паэт. Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з аднадумцамі ўдзельнічаў у стварэнні Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік маладзёвых нефармальных аб'яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца 1980-х. Ад сярэдзіны 1990-х да сваёй смерці Анатоль Сыс вельмі рэдка пісаў новыя творы. Паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя А. Сыса паўплывалі на некалькі пакаленняў беларускіх паэтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?