Інцыдэнт здарыўся ў Лідзе каля 16.00 у суботу. Праходзячы міма кафэ, 48-гадовы мужчына кінуў у вітрыну кавалак пліткі. На шчасце, ніхто ў інцыдэнце не пацярпеў, паведамляе grodnonews.by.
Дарэчы, мужчына быў цвярозым, а праходзячы міма ўстановы, вырашыў праверыць трывалась вітрыны кафэ.
Крымінальная адказнасць за падобныя дзеі прадугледжана па артыкуле «Хуліганства».