21.10.2019 / 22:08

За нелегальны гандаль у Мінску прапанавалі штрафаваць на суму да 100 базавых 3

Рабочая група па барацьбе з нелегальным гандлем правяла пасяджэнне, дзе абмяркоўваліся захады па выкараненні гэтай з'явы ў горадзе, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Прадпрымальнікі і прадстаўнікі розных дзяржаўных ведамстваў разглядалі праблему ў розных плоскасцях. З боку прадпрымальнікаў прагучала такая ​​прапанова: месцы, дзе гандлююць нелегалы, выставіць на аўкцыёны. Каб тут з'явіліся прадпрымальнікі, якія гатовыя працаваць сумленна.

Таксама прапаноўвалася павялічыць колькасць пунктаў для размяшчэння латкоў, кіёскаў для продажу гародніны, садавіны і іншай прадукцыі.

Акрамя таго, міліцыя прапанавала ў аддзелах гандлю раённых адміністрацый увесці ў штат 2-3 супрацоўнікі, якія займаліся б толькі праблемай нелегальнага гандлю: хадзілі ў рэйды па стыхійных пунктах, складалі пратаколы на гандляроў.

Падчас дыскусіі прагучала ідэя адпраўляць даныя нелегальных гандляроў у падаткавую інспекцыю. Там іх дзеянні будуць кваліфікаваныя як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць. У гэтым выпадку прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь (2550 рублёў). Бо цяпер у дачыненні да парушальнікаў толькі складаюць адміністрацыйны пратакол са штрафам 12,75 рубля.

4
Serg / Адказаць
21.10.2019 / 22:17
Пусть евроопт штрафуют за монополию и торговлю гнилыми и просроченными товарами. А бабки пусть торгуют чесноком, фасолью, закатками и другими товарами с дач. В городах ведь все рынки закрыты и купить что-то с огорода не представляется возможным.
4
Свободный / Адказаць
21.10.2019 / 22:42
Ахахха интересно что еще рабам придумают?)
2
reis / Адказаць
21.10.2019 / 23:07
адчапецеся ад бедных людзей! часта купляю ад сялян на інстытуце культуры, яны ягады прывозяць, гародніну. Я хачу даць ім троху зарабіць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру