Cусветная кніга працягвае свой няўмольны дрэйф у бок прынадных берагоў трэш-культуры. З адкідаў літаратурнага працэсу, да прыкладу, хутка можна будзе будаваць цэлыя мацерыкі, тэктанічную аснову якіх фармуюць усё больш шматлікія прэміі, што ўручаюцца за найгоршыя дасягненні ў галіне пісьменніцтва. Надоечы далі прэміі за найгоршую пасцельную сцэну, апісаную ў літаратуры, цяпер прыспеў час узнагароджваць аўтараў самых неверагодных назваў.

Брытанскі часопіс The Bookseller абвесціў спіс намінантаў на самы дзіўны загаловак. Сярод спаборнікаў:

«Метафізіка бабуінаў: эвалюцыя грамадскай свядомасці» (сур’ёзнае гісторыка-сацыяльна даследванне сістэмы грамадскага ладу ў прыведзенага вышэй віду малпаў).

«Вялікае сіта і яго выкарыстанне». (Гутарка ў кнізе вядзецца не пра кухонную прыладу, а пра матэматычныю тэорыю простых лічбаў).

«Знешні агляд тоўстага кішэчніка: 49 медычных пытанняў». (У кнізе пазначана, што яна прызначаецца для «самага шырокага кола чытачоў»).

«Рэжам на пасочкі і вяжам стыльна»/Strip and Knit with Style (гэта не жахалка пра маньяка, гэта з серыі «Зрабі сам»). Да таго ж, па-ангельску гэта набывае і яшчэ адзін сэнс, паколькі strip мае значэнне «раздзявацца дагала», то бок маем экстравагантнае «Раздзяваемся дагала і вяжам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?