Двое мужчын — аднаму 71, другому 70 — пасварыліся з-за жывёл. Той, якога асудзілі, падкормліваў чацвераногіх, другі, пацярпелы, зрабіў яму заўвагу. На наступны дзень (інцыдэнт здарыўся ў ліпені) пакрыўджаны напаў на суседа з нажом, паведамляе sb.by.

pixabay.com

pixabay.com

Два ўдары прыйшліся у шыю і жывот. Пацярпелы аказаў супраціў, парэзаўшы пры гэтым рукі. Нож быў выбіты з рук суперніка, але той скарыстаўся яшчэ і малатком, ударыўшы ім свайго крыўдзіцеля па галаве. Сведкі разнялі пажылых мужчын, выклікалі «хуткую».

У дачыненні да аматара катоў была заведзеная крымінальная справа па артыкуле за замах на забойства.

- 18 кастрычніка судом Светлагорскага раёна нападнік прызнаны вінаватым. У якасці пакарання яму вызначана шэсць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага на карысць пацярпелага грашовую кампенсацыю маральнай шкоды 1500 рублёў, - паведамляе прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0